Хама
Палескі
Беларускае
пытанне
Чаму са свету мы не зніклі,
Як у раннім небе знічкі?
Чаму яшчэ ж мы беларусы,
Што край завуць свой Беларуссю.
Яшчэ і мовім, і гаворым,
І гэта нам рабіць не сорам?
Чаму? Чаму? Хто дасць адказы,
А не будзе баіць казак?
Чаму не верым мы ўладзе,
І таму, што баяць складна?
Чаму маўкліва назіраем,
За тым, як ціха паміраем?
Чаму не даў нам Бог прарока,
Якім даў слыху нам і зроку?
Чаму? Чаму? Каго пытацца,
Як нам усе ж людзьмі застацца?
Як не загінуць, не прапасці,
Як шлях знайсці нам свой да шчасця?
Не заблудзіцца, не згубіцца,
І быць, і жыць,
і ганарыцца,
Што беларус, што беларуска.
06/02/2003