На галоўную старонку

Лёс беларуса

То лёс! Не даў нам Бог прарока,

Не даў і лепшага жыцця,

І разумення тых ўрокаў,

Што свецяць знічкай з небыцця.

Ці то на памяць мы слабыя,

Ці то баімся марай жыць,

Той самай, што для чалавека,

І азначае быць, і жыць!

Адно і можам, што баяцца,

Маўчаць ды многа працаваць,

Каб нехта мог паночкам звацца,

Гарбату піць і баляваць.

І зваць нас быдлам, што не ўмее,

Прыгожа пець і гаварыць,

Якое перад панам млее,

Ад думкі проста наслядзіць.

Не рускія і не палякі,

Такі неведамы народ,

Які бязродны небарака,

Ведзе ў забыццё свой род.

12.02.2001г.

Хама Палескі

 

 

На галоўную старонку

Hosted by uCoz