На галоўную старонку

 

 

Мы нічога не ўмеем,

Хіба толькі што араць,

А яшчэ і жыта сеяць,

Жаць, касіць і скірдаваць...

 

Мы нічога не ўмеем,

Хіба толькі, што рабіць,

Тое, што рабы ўмеюць,

Ды імператараў любіць.

 

Мы нічога не ўмеем,

Можам толькі назіраць,

Як паны, падпанкі млеюць

Ад жадання кіраваць.

 

Мы нічога не умеем,

Можам хіба што маўчаць,

Ды шчэ цешыцца  надзеяй

Лепшай долі адшукаць.

 

Мы нічога не ўмеем,

Нават добра гаварыць.

Ды нічога, мо сумеем

Шлях да вольнасці прабіць!

 

Мы нічога не ўмеем,

Так наўкола кажуць нам,

Мы, канешне, разумеем,

Гэта выгадна панам.

02.03.03

Хама.

 

 

 

 

На галоўную старонку

Hosted by uCoz