Аўдыенцыя

 

Працоўны дзень скончаны. Здаецца, i мне ўжо час збірацца дахаты, але я ўсе яшчэ корпаюся за сваім рабочым сталом, збіраю i распіхваю па папках розныя паперы, паглядваю за вокны, дзе гусцее вячэрні змрок.

Мае таварышы па службе ўжо, напэўна, трасуцца ў гарадскім транспарце на шляху дахаты. I ў ix галава не баліць, што сення быў за дзень, чым такім адметны? А я ўсе ніяк не магу дацяміць, што за змены чакаюць мяне заўтра?

I мне прыпамінаецца ранак...

Я збіраўся на працу, круціўся перад люстэркам, як тая дзяўчына, што выпраўляецца на танцулькі. Мне вельмі хацелася набыць знешнасць высокапастаўленага чыноўніка, чаго мне не хапала.

А пятнаццатай гадзіне была прызначана аўдыенцыя ў самога Mіністра, на якой, у рэшце рэшт, павінен рашыцца мой перавод у суседні глаўк на пасаду старшага інжынера. Адным словам, мой лес.

Я мітусіўся перад люстэркам, прыдзірліва ацэньваў сябе. Танны гарнітурчык надаваў маей асобе не вельмі прывабны выгляд, бо даўгаватыя штаны збіраліся гармонікам, пінжак быў велікаваты ў плячах. Выглядаў я тым самым вяскоўцам на сталічнай вуліцы, які апрануўся ў свой найлепшы касцюм па-гарадскому, каб не вылучацца з натоўпу i не здавацца чужынцам.

Доўгія зборы з танцамі каля люстэрка выбівалі мяне з раўнавагі, сэрца білася напужанай птушкай, i я то бег піць ваду, то выціраў успацелы твар ручніком, то прысаджваўся на крэсла каля люстэрка.

Жонка моўчкі назірала за маёй мітуснёй. У яе вачах блішчэлі слёзы, ад чаго мой твар пачынаў гарэць. На языку круцілася пытанне: «Куды цябе нясе? Куды?.. Сядзеў бы лепей...» Але ж якой незямной музыкай будуць словы, што, магчыма, пачую я сёння з вуснаў самога міністра. Гэта ж усяго толькі на імгненне заплюшчыць вочы ды ўявіць. «Ну, Мікалай Пятровіч, віншую вас з пераходам. 3 павышэннем...» Прыемнае цяпло пачынала расцякацца па целе. Мне зноў i зноў хацелася чуць гэтыя словы. Толькі ix... I бачылася, як Сам, такі невысокі сухенькі дзядок, падымаецца з-за стала i працягвае мне сваю загарэлую кашчавую руку. Здаецца нават, што я адчуваў дотык ягоных доўгіх халодных пальцаў. Наркатычным дурманам зацягвала свядомасць. Рэчаіснасць пераставала ўспрымацца — i я быццам бы ўжо не проста інжынер з міністэрства, а начальнік, хай i невялікі, але ж з магчымасцямі. I якая ж тэта асалода, i якое ж гэта трапяткое пачуццё. I як жа хочацца, каб усе яно так i было.

Ды тольк! ж дастаткова расплюшчыць вочы, зірнуць у люстэрка на свае адлюстраванне...

3 люстэрка на мяне глядзеў сярэдняга ўзросту i росту, худы, як трэска, мужчына з бліскучай лысінай i вачыма, па-дзіцячы поўнымі чакання цуду.

I я пачынаю падсвядома разумець, што нічога талковага з маёй задумкі не атрымаецца, няма ў маёй знешнасці нечага такога адметнага, асаблівага, што магло б гарантаваць мне жадаемы зыход справы. Але прыходзщь супакаяльная думка. Наш мішстр, да сустрэчы з якім я так старанна рыхтаваўся, таксама мае знешнасць не зусім адпаведную стэрэатыпу міністэрскага работніка высокага рангу.

Ен, як i я, худы, сухаваты, а да таго ж зусім малы ростам. Праўда, ягонае адзенне па мерцы майго заробку было фантастычна недасягальным: гарнітурчык з англійскай шэрстці, бліскучыя аўстрыйскія туфлі, ладнае скураное паліто, фетравы капялюш.

На  такое  «сціплае,   але   з   густам»   мне   з   маім   за робка м   радавога міністэрскага   работніка  i  за  год  немагчыма  зарабіць.  А  як  ні  кажы, у  такім   адзенні   нават   манекен   можна   было   б   прыняць   за   паважанага    чалавека.    Не,    не    такая    ўжо    i    простая    фармальнасць — мой пераход.

Ну вось, прызначана мне аўдыенцыя на пятнаццаць, а Сам харчуецца ў нашай міністэрскай сталоўцы. То не дай жа бог, каб ён выпадкова натрапіў на дзяжурную катлету, што ўжо дні са тры чакае свайго кліента, каб адправіць яго ў інфекцыйную клініку. Ці яшчэ страшней, калі далікатны страўнік Самога ў час аўдыенцыі «дацяміць», што яму падсунулі, i пачне бунтаваць.

Адна толькі надзея, што міністр усе ж пераборлівы ў ежы i не выбера ў меню таго, што разлічана на больш простыя, «луджаныя», страўнікі.

Вось такая каша варылася ў маёй галаве зранку.

Я некаторы час пастаяў каля акна, паназіраў, як чарада работнікаў міністэрства ўліваецца ў вулічную вячэрнюю Мітусню вялікага горада. Мне не хацелася icui дахаты. Безліч пытанняў чакае мяне дома. Якія адказы можна прыдумаць? Якія?

Цэлы дзень я ляпаў двума пальцамі на пішучай машынцы, друкаваў гадавыя заяўкі на фонды, i гэтым марудным i нудлівым заняткам ратаваў сам сябе ад бясконцага корпання ў пытаннях, адказ на якія павінна была даць аўдыенцыя. Я быў удзячны таму, хто завёў у нашым глаўку звычку самастойна друкаваць на аддзелаўскай машынцы розныя паперы i пісьмы. Праўда, заяўкі i распараджэнні на матэрыялы, некаторыя з якіх друкаваліся ў дзесяць закладак на спецыяльных друкарскіх бланках, перадаваліся ў машынапіснае бюро, бо такая рабо­та патрабавала кваліфікацыі. Кожны экземпляр павінен быў быць выразны, добра чытацца, i неабходна было вытрымаць, каб i літары, i лічбы абавязкова трашлі на вызначанае для ix месца. Сёння я сам займаўся гэтым, спаслаўся на тое, што машышсткі пахварэлі, а справа неадкладная. I гэта дапамагло мне прапрацаваць цэлы дзень без пытанняў цікаўных таварышаў па службе.

Але ж трэба icцi дахаты. Праз сумны восеньскі вечар пад шэрымі хмарамі, праз дробны дождж, праз апусцелую адзіноту вуліц.

...Я выйшаў з міністэрства. Глыток свежага вільготнага паветра, i мне пачынае здавацца, што не ўсе так i дрэнна i безнадзейна. Сумненні i роспач адыходзяць. 3 горыччу думаю, што ўсе ў жыцці можна, напэўна, прадбачыць, усе — акрамя «святой прастаты».

Я ішоў па вуліцы, i мне ясна бачыўся вялізны пад арэх стол з двума тэлефоннымі апаратамі ў тым самым кабінеце, дзе «гуляла» вакансія старшага інжынера. I які ж ён далёкі быў цяпер для мяне, які недасягальны, як Эверэст.

. Не ўсе дарогі вядуць у Рым, есць i тыя, што губляюцца ў лабірынце Мінатаўра, дзе цябе чакаюць, каб з'есці без солі i спецый.

Мне пачынае здавацца, што справа мая была .вырашана задоўга да таго, як я пераступіў парог міністэрскага кабінета, а тое, што адбылося ў ім сёння, было не чым іншым, як данінай рытуалу, які быў, напэўна, найвялікшай асалодай для маіх начальнікаў, бо яны ў час гэтага дзейства адчувалі сябе не менш як багамі, што твораць лес. I ці ж мне, прастаку, зразумець тую боскую асалоду, зразумець яе смак.

Бязголасна, па-сялянску пасмейваюся над самім сабою, гэта ж шчаслівая рыса майго характару, i яна не раз дапамагала мне перажыць самыя нечаканыя непрыемнасц!. Ды i што ж мне заставалася рабіць?

Я зазірнуў у невялічкае кафэ на Плошчы, каб крыху пагрэцца i выпіць кубачак чорнай кавы. Трэба было супакоіцца, сабрацца з думкамі перай цяжкім хатнім допытам.

Толькі цяпер я заўважыў, што прамок наскрозь, хоць i меў з сабою добры японскі парасон, які мне неяк на чарговы дзень нараджэння падаравалі таварышы па службе, але я яго так i не выкарыстаў, калі задумліва цягнуўся праз дождж. А можа, я баяўся сапсаваць такую дарагую рэч, а можа, проста настолькі глыбока быў ва ўспамінах, што ўжо не хапала сіл, каб вынырнуць на паверхню рэальнага жыцця i ўспрымаць дождж як дождж, няўдачу як няўдачу i адпаведна рэагаваць на тое, што адбываецца наўкола.

Ці ж было з-за чаго так перажываць? Ну нейкія там пятнаццаць рублёў, xi6a ж гэта грошы?

«Не ў грашах шчасце!» — усплывае ў памяці лозунг не аднаго пакалення. Але ж якое тое шчасце, калі грошай няма? Якое? Які лозунг можа акрэслщь межы такога шчасця, які ідэолаг захоча агітаваць за такое шчасце ўласным прыкладам? Ці знойдзецца такі сучасны Дыяген? Калі i знойдзецца, то гэта хутчэй за ўсе будзе аматар піва, які можа згадзіцца жыць у бочцы пры адной толькі ўмове: каб побач з ягоным жыллём заўсёды была бочка піва.

Вось-вось мая жонка падаруе мне «новы занятак» i сядзе на год каля калыскі, будзе лічыць кожную капеечку, нават тую, што выпадкова трапіць у бездань дзіравай кішэні майго заношанага плашча. А мой аклад міністэрскага работніка, падзелены на тры раты, зробіцца па памеру блізкі да колішняй маей студэнцкай стыпендыі. I навошта ж было мне некалі вучыцца? Ці ж вучоба дае грошы?

Ну хоць бы вось цяпер. Корпаюся ў дробязі, любуюся на дыплом інжынера i з жахам чакаю павелічэння сваей сям'і. Праўда, магчыма, я змагу выкруціцца, знайду нейкую працу для таго, каб падзарабіць, але ж толькі працаваць прыйдзецца хутчэй за ўсе не галавой, а рукамі. Дзіўна ці не, ды толькі ж іменна такая праца больш грашовая. I каму гэта выгадна? Чалавек, якога навучылі працаваць мазгамі, часцей за ўсе выконвае самую дарэмную працу.

Але ж i пасада старшага інжынера, на якую я меціў, можа здацца значнай хіба толькі чалавеку з глыбінкі. Большага ад маёй службы ў міністэрстве мне не дачакацца.

Прыпамінаецца нервовае напружанне, з якім я пераступіў некалькі гадзін таму парог кабінета Самога. I я зноў адчуў той трапяткі стук сэрца, які глушыў у мaix вушах усе іншыя гукі. Так хацелася на нейкае імгненне стаць нябачным, чалавекам-невідзімкай. Хаця, магчыма, у міністэрстве я i быў чалавекам-невідзімкай, якога ніхто не заўважаў, пра якога заўжды забывалі, асабліва тады, калі размова ішла пра павышэнне акладу ці пра нейкую прэмію. Гэта таму, напэўна, што не было ў мамм характары рашучасці, воўчай хваткі ці, дакладней, нахабнасці, якая для многіх маіх таварышаў па службе з'яўлялася не чым іншым, як другім шчасцем.

I нейкае імгненне я шчыра зайздрошчу ўпэўненасці i спакою начальніка ўправлення кадраў, за якім плёўся, нібы асуджаны на кару. Koлiшнi вайсковец, якога па-за вочы празвалі Палкоўнікам, ён цвёрдым крокам перасёк кабінет i наблізіўся да стала, за якім сядзеў Сам. Гучна прывітаўся. Праўда, яму не было чаго хвалявацца, бо не ягоная справа вырашалася, не яго павінен быў прасвечваць, нтбы рэнтген, міністр.

На нейкую хвіліну я таптаўся каля дзвярэй кабінета, з зайздрасцю назіраў за Палкоўнікам. ён хоць i нядаўна працаваў у міністэрстве, але ж вёў сябе так, быццам быў адным са старажылаў. Колішні штабнік, ён ўмеў у любой гутарцы паставіць сябе так, што яго асабістыя адносіны да цябе заставаліся як бы па-за гутаркай, Немагчыма было улавіць, аб чым ён думае, што яго кранае, бо ягоны твар, нібы маска, заставаўся нязменна спакойным. Толькі саладкаватая, хітраватая ўсмешка кранала губы. Назіраючы за ягоным тварам, я неяк адзначыў сам сабе, што ён — нібы люстэрка ў вестыбюлі міністэрства, якое аднолькава адлюстроўвае ўcix: i прыбіральшчыцу, і міністра — беспагадна i нязменна,

Сам i Палкоўнік паздароўкаліся, перакінуліся некалькімі словамі. Я naцixy наблізіўся, замер. Сам адарваўся ад размовы з Пaлкoўнiкам, працягнуў мне праз стол руку. Дрыготкімі пальцамі я злёгку толькі-толькі дакрануўся да ягонай далоні i — напаўголаса выдавіў: «Добры дзень!» Дотык халоднай сухаватай далоні працяў мяне наскрозь, нібы удар электрычнага току, па спіне прабеглі мурашкі, а ногі пачалі злёгку дрыжаць. Калі ж Сам зaпpaciў cecцi, то я проста зваліўся на крэсла, якое стаяла побач. Нейкае імгненне я нагадваў, напэўна, чалавека, які трапіў пад электрычнае напружанне не менш як вольтаў трыста восемдзесят. Анямела лыпаючы вачыма, я, як мне здавалася, нават ужо i не дыхаў, а толькі глытаў паветра, аблізваючы сухія жорсткія губы. I не дзіва, бо ўпершыню за пятнаццаць гадоў працы ў міністэрстве я апынуўся так блізка каля Самога, упершыню маёй асобе была дадзена аўдыенцыя. Я змог пабачыць Самога зблізку ў ягоным кабіпеце ў рабочай абстаноўцы.

Але ж ён i сапраўды быў невысокі, лысаваты, сухенькі. Сустрэўшы яго дзе-небудзь у горадзе, хутчэй за ўсе можна было б палічыць за простата смяротнага. Так i хацелася сказаць, што ён такі ж, як i я. Тым больш у гэтюм вялізным кабінеце, за доугім вузкім сталом.

Размова пачалася з даволі банальных пытанняў i са знаёмства з маёй асабовай справай, якую прыхапіў з сабою начальнік упраўлення кадраў. Міхайла Барысавіч, так звал! міністра, гартаючы справу, нібыта вычытваў з яе пытанні, i нішто не прадказвала нечаканасцяў.

Сцэнарый гэтай дзеі прыкладна ў самых агульных рысах быў мне вядомы, але ж немагчыма было сабе ўявіць усе яе акалічнасці, бо гэта быў усе ж такі мой дэбют ды яшчэ з экспромтамі.

Дзеянне, якое разварочвалася перад маімі вачыма, многім нагадвала эпізоды з жыцця чыноўшкаў чэхаўскіх апавяданняў. А колькі ж ужо мніула! I ва усім гэтым мне адводзілася адна з першых роляў, але не галоўная.

Нечакана прыпомнілася, што ўжо многа разоў мне даводзілася бываць у гэтым пакоі, праўда, толькі ў зусім іншай якасці, даволі незвычайнай на погляд.якога-небудзь зялёнага працаўніка міністэрства.

Я тут быў неаднаразова ў якасці грузчыка альбо рознарабочага, бо, як гэта ні дзіўна, без простата інжынера ніяк нельга было абысціся ні ў час чарговага рамонту пакоя, калі неабходна было вызваліць кабінет Самога ад мэблі, ні тады, калі зноў яе вярталі на ранейшае месца, або калі чарговы раз яна мянялася на больш модную, якую неабходна было не толькі выгрузіць з аўтамабіля i зацягнуць на трэці паверх, але i сабраць, падагнаць, расставіць. I ў гэтым занятку ніхто не бачыў нічога такога незвычайнага. Многія кіраўнікі аддзелаў, нават глаўкаў з нейкім гонарам адзначалі, што некалі i самі прайшлі праз гэта. Чамусьці, каб заняць крэсла нават невысокага начальніка, неабходна было не проста працаваць на рабочым месцы, а быць чалавекам, гатовым да выканання любых самых нечаканых даручэнняў, бо толькі паслухмянасць магла гарантаваць будучыню.

Мне заўжды хацелася захаваць хоць якую-небудзь мізэрную незалежнасць, што было рызыкоўна, таму што гэта азначала паставщь крыж на сваей кар'еры. Але ж i той, хто намагаўся ўслужыць, паступова ператвараўся ў спадручнага свайго начальніка аддзела ці начальніка глаўка. А на такога спеца глядзелі як на работніка, які можа i не займацца тым, што яму даручана, бо ён сядзеў, як куранятка пад крылом у квактухі, над рукою свайго шаноўнага апекуна. Так што я ўвесь час лавіраваў наміж дзвюма крайнасцямі ад спадручнага да простата работніка міністэрства без усялякіх перспектыў.

I мне здавалася, што сённяшняя размова ў міністра нагадвала нейкую незразумелую для мяне гульню ў пытанні-адказы, правілы якой мне забыліся растлумачыць, сказаўшы, што я зразумею ўсе ў час гульні.

Сам вычытваў з маёй асабовай справы пытанні i сыпаў імі, часам нават не чакаючы ні маіх адказаў, Hi мaix тлумачэнняў. Я спрабаваў нешта тлумачыць, але ж сама інтанацыя, з якой я вымаўляў кожнае слова, раздражнялі маіх субяседнікаў, злавала ix.

Прыпомніліся некаторыя акалічнасці размовы.

-  А   што   гэта   вы,   Мікалай   Пятровіч,   раптам   рашьлі   памяняць кабінеты? — усміхнуўся сухавата міністр,

-  Ды разумееце...— пачаў я, збянтэжаны нечаканасцю такога прос­тата пытання. Я ніяк не знаходзіў патрэбных слоў для адказу, бо для таго, каб удала i трапна схітрыць, патрэбен быў не толькі спрыт, але i смеласць, якой мне заўжды не хапала.

-  Ці не з-за грошай? — дапытваўся Сам.

Я са здзіўленнем адзначыў, што слова «грошай» Сам вымавіў з такім націскам, што мне на нейкае імгненне здалося, быццам мяне збіраюцца не проста перавесці, а павысіць да пасады ну не менш як начальніка аддзела. Занадта ж узнесла ўсе абгаворвалася да дробязі, i амаль усе ў маёй асобе цікавіла Самога.

-  Я...— спрабаваў было я растлумачыць нешта.— Ды, ведаеце, мне б, аднаму   са   старэйшых   работнікаў,   не   перашкодзіла   б   крыху   падpacцi.    Як-ніяк    ужо    каля    пятнаццаці     гадоў    на     адным     месцы. Ды i папаўненне ў маёй сям'і чакаецца...

-  Зразумела! — nepaбiў маё тлумачэнне Сам, яго зyciм не цікавілі мае асабістыя   праблемы,   i   ён   паспешна  змяніў   кірунак   гутаркі.— А як вам праца ў нашым міністэрстве? Падабаецца?

-  Ды як вам адказаць? Кожная справа, як мне здаецца, мае i свой сэнс, i сваю патрэбу...  мая таксама...

У маім простым i шчырым адказе, напэўна, чулася няўпэўненасць i сумненні ў тым, аб чым мяне пыталіся, бо ў гутарцы наступіла невялікая пауза.

Нахмураны позірк Палкоўніка мяне бянтэжыў. Я разгублена лыпаў вачыма, кідаў позірк то на міністра, то на Палкоўніка. Не мог зразумець, чым выклікаў такое нечаканае халоднае маўчанне i нейкія мне незразумелыя перагляды паміж міністрам i Палкоўнікам.

I нешта спела ў гэтай цішыні, бо хітраватая ўсмешка i спачувальнае ківанне галавы Палкоўніка не маглі азначаць нечага добрага. Стала ясна зразумела, што гутарка пaдыxoдзiць да свайго фіналу, хоць яшчэ i не зададзена галоўнае пытанне, адказ на якое мог бы расставіць усе кропкі над «і».

I вось Сам нарэшце закрыў папку маёй асабовай справы i з усмешкай запытаў:

-  А што гэта вы, Мікалай Пятровіч, такі худы?

Ад нечаканасці я толькі тузануўся на крэсле і, як быццам бы хаваючыся ад такога нечаканага дзіўнага пытання, уцягнуў галаву ў плечы. Слоў для адказу не знаходзіў. А была ў гэтым пытанні нейкая за­гадка. Адказ на такое пытанне павінен быў быць трапны, як стрэл снайпера. Я разумеў, што гэта i ёсць тое «галоўнае пытанне».

Калі б такое пытанне мне задаў хто-небудзь іншы, то я не муляўся б у пошуку патрэбных слоў, секануў бы — i хочаш слухай, хочаш — не.

-   Вось  вы,   Мікалай   Пятровіч,   здаецца,   старэйшы   наш   работнік, а   няма   ў   вас   нечага  такога,   як   гэта   сказаць — унушальнага,   самавітага,   што   б   адразу   падкрэслівала   ў   вас   міністэрскага   работніка,.. Вы ж такі худы...

У адказ я толькі вінавата ўсміхнуўся прасцяцка-дзіцячай усмешкай, а ў думках ужо рыхтаваў адказ. А Сам працягваў:

-   Вунь ваш  начальнік глаўка, дык  тэта  ж  за  вярсту  відаць,   што міністэрскі работнік. Ці не так?

3 гэтым нельга было не пагадзіцца, бо мой начальнік глаўка i сапраўды меў даволі унушальны выгляд: пры росце пад два метры з круглым жыватом і чырвоным пухнатым тварам — гэта быў ўзор вялікага кіраўніка не ніжэй як рэспубліканскага маштабу. Такому дастаткова было толькі прыкрыкнуць ці стукнуць кулаком па стале - i нічога не трэба было больш даказваць ці тлумачыць.

-  Ды    нарадзіўся    я    такім,-— пачаў    я    баязліва    апраўдвацца. — Што ж зробіш, калі прырода такая? Кажуць жа, што маленькі сабачка да старасці шчанё...

А самому мне падумалася, што з маім акладам міністэрскага работніка добра яшчэ, што з галадухі не памёр, а не то каб... 3 заробкам начальніка глаўка ды са службовай машынай, можа, i я за кароткі тэрмін растлусцеў бы да ўнушальнага... А ў слых я дадаў тое, што мне здавалася самым падыходзячым для абароны сваей знешнасці:

-  Ды i вы,  Міхайла  Барысавіч, зусім простай знешнасці.  Вы,  на­пэўна, па такой жа, як i я, прыродзе...

Але раптам я змоўк, бо мне здалося, што я ляпнуў нешта лішняе. I праўда, знайшоў сабе роўню.

Я заўважыў, як спахмурнеў Палкоўнік, як нелагодная ўсмешка кранула ягоныя губы, а Сам неяк засмучана хістануўся на крэсле. На нейкае імгненне гутарка перарвалася. Мы моўчкі паглядалі адзін па аднаго. Здавалася, што вось-вось нешта адбудзецца. Незвычайнае. Магчыма, менавіта так чакаюць першага ўдару грому перад навальніцай, якая ўжо вісіць над галавой.

Сам спакойным голасам спытаў:

-  А чым вы, Мікалай Пятровіч, будзеце займацца на новым месцы? Калючымі   іскаркамі   бліснулі   вочы   міністра,   i   я,   зусім   збянтэжаны i разгублены, не мог ужо хітрыць пры адказах i таму лупіў праўду-матку, якую так не любілі не толькі такія, як я, простыя работнікі міністэрства, але i высокага рангу кіраўнікі:

-   У агульных  рысах  я  ведаю,  чым  прыйдзецца  займацца,   але са службовай інструкцыяй не паспеў яшчэ азнаёміцца. Але ж,  можа, тое яшчэ   i   заўчасна.   Вось   перайду,   тады   i   разбяруся...   Ды   i   інструкцыя яшчэ не дапрацавана, не зацверджана.

Апошняя мая заўвага не зусім прыйшлася да густу маім субяседнікам, асабліва Палкоўніку, бо ён незадаволена зыркнуў на мяне i пачаў спешна тлумачьщь міністру, што інструкцыя падрыхтавана, толькі не паспелі размножыць, што было, паколькі я ведаў, хлусней.

Сам   даслухаў  тлумачэнне   Палкоўніка   i   спакойна   падагульніў   ўсе:

-  Значыцца, пакуль што няма i падстаў для пераводу таварыша на вакантнае   месца.   Пытанне   не   зусім   вывучана   ўправленнем   кадраў. Так   што,   Анатоль   Іванавіч,— звярнуўся   ён   да   Палкоўніка   з   папрокам,— недапрацавалі вы тут. Вось трэба пытанне неяк рашаць, а вы не падрыхтавалі   яго...   Слухайце,   Мікалай   Пятровіч,— звярнуўся   ён   да мяне.— А ці не захочаце вы  на  раёне папрацаваць?  У  нашай  службе дзе-небудзь. Як вы?

Я толькі моўчкі паціснуў плячыма, бо быў зусім не гатовы да такога нечаканага павароту гутаркі Ды ці магчыма было на такую прапанову адказаць адразу? Не падумаць, не ўзважыць усе. Тэта халасцяку проста рашаць такія пытанні з налёту, а жанатаму...

-   Вам можна было б i нядрэннае месца падабраць. Так? Анатоль Іванавіч? — дадаў міністр.

-   Можна! — пацвердзіў Палкоўнік.

-   Гэта  для   мяне  вялікая  нечаканасць,— азваўся  я.— Трэба   паду­маць ды i дома параіцца.

-  Дык    што?    Не    можаце  ці   не    хочаце? — працягваў Сам,— Вось i з Анатолем  Іванавічам паразмаўляйце, паглядзіце, дзе там на раёне вакансіі. Адным словам,   папрацуйце i ў гэтым кірунку.

Я хацеў сказаць, што не дзеля таго ішоў на аўдыенцыю, не на такую працу прасіўся. Магчыма, што я рашыўся б кінуць сталіцу, падаўся б на раён, але ж не больш як за сотню кіламетраў ад яе. Ды толькі ж так блізка для мяне прыдатнага месца hіxto не будзе шукаць. Бо хто ж я такі таму міністру ці начальніку ўправлення кадраў? Але ж цяпер кідаць сталіцу? Я рваўся ў сталіцу, вышукваў працу, прабіваў прапіску... I нечага ж дабіўся, работнік як-ніяк міністэрскі. Нешта тое значыць. А цяпер на ўсе раптам забыцца. Ці ж пра тэта я марыў? Легка сказаць: «А не захочаце на раёне папрацаваць?»

...I цяпер, седзячы ў кафэ i адпіваючы з невялічкага кубачка каву, з сумам адзначыў, што 1шоў на аўдыенцыю да міністра з поўнымі кішэнямі надзей, а вярнуўся яшчэ i з прыгаршчай такіх жа.

Вячэрні дажджлівы змрок шчыльна гусцеў за вокнамі. Aгнi вулічных ліхтароў i рэкламы здаваліся рознакаляровымі плямамі. Абрысы чалавечых постацей над парасонамі — ценямі нейкіх фантастычных прывідаў.

А ў невялічкім кафэ рабілася цесна. Нудлівы восеньскі дождж гнаў людзей да цяпла, i таму тут рабілася тлумна. Апарат для прыгатавання кавы бесперапынна гудзеў, фыркаў i дыхаў парай на маладзенькую прадаўшчыцу з пухленькімі чырвонымі шчочкамі i вяліз-нымі сінімі вачыма.

Я сядзеў ля самага акна, смакаваў каву, з асалодай удыхаў яе духмяны гарачы пах. Тут яе гатавалі надзіва добра, у якім-небудзь іншым кафэ нават падвойная кава магла б здацца злегку падфарбаваным варам. А тут яна здавалася нават завельмі моцнай i горкай. Ці тое толькі мне так здавалася?..

 

 

 

 

Hosted by uCoz