Суб’ектыўнае жаданне быць правым, левым, цэнтрыстам і дагадзіць уладзе. (Суб’ектыўныя думкі пасля прачытання артыкула Евгения РОСТИКОВА, «Р» Шик и пшик, или Что ищет «творчая інтэлігенцыя»).

 

Сёння беларуская нацыянальная інтэлігенцыя трымае паўзу, якая для заўзятых тэатралаў будзе зразумелай. А чаго ж рвацца на калючы дрот? І справа тут зусім не ў аўтарытэце. Які ж дурань будзе лезці на калючы дрот? Ды проста ў інтэлігентаў беларусаў раптам загаварыла беларуская памяркоўнасць. Сёння беларуская інтэлігеныя як ніколі разумее беларускасць і беларускую памяркоўнасць – і не хоча быць козырам у чужой гульні. А калі сучасныя палітыкі пачынаюць выкарыстоўваць ў сваіх палітычных гульнях, то яна проста не хоча гэтага. СССР не існуе, хаця яго існаванне як козыр і сёння выкарыстоўваецца ў довадах некаторых палітыкаў. Вось толькі і сёння выкарыстаць усе магчымасці беларускай інтэлігенцыі ніхто з палітыкаў так і не змог, як раз таму, што яна (беларуская інтэлігенцыя) не такая і простая. Ну жыве Беларусь, ну размаўляе і не па-руску, і не па-беларуску – і што з таго? Што нехта на Беларусі ад гэтага меншы беларус, ці меншы рускі, ці паляк. Мы такія, гэткія і будзем такімі заўсёды. Мы не будзем ў Маскве ні Хабараўску рускімі, хоць і ведаем рускую мову, і разумеем яе, але ж мы пры гэтым застаемся беларусамі, хоць па нацыянальнасці ці беларусы, ці рускія, ці палякі, ці ўкраінцы, якім наканавана было лёсам нарадзіцца на Беларусі. 

       Беларуская  інтэлігенцыя ніколі не падтрымвала ні Гарбачова, ні Ельцына, на Кебіча, яна трымала паўзу, бо патрымліваць не было чаго. Быў час пераходу ў якім наша інтэлігенцыя так сябе і не паказала. Бо якая пазіцыя можа быць у чалавека якому не плацяць грошаў, з якім не лічацца не гледзячы на тое,што ён пісьменнік, інжынер, артыст. Прыйшоў час бізнесу, які абвясціў галоўным грошы. А калі ж гэта беларускі інтэлігент меў прывілегіі, аб якіх гавораць сёння некаторыя псеўда-палітыкі? Прывілегія настаўніка беларускай мовы быць першым высланцам у Мардовію? Ці гэта мова аб возе дроў зімой? Можа мова тут аб іншым, аб прывілегіях кіраўнікоў розных саюзаў, гэткіх дзяржаўных чынушаў, якія не напісалі ў сваім жыцці ні старонкі, але кіравалі саюзамі, клубамі, тэатрамі, кінастудыямі... не трэба блытаць Гогаля з Гегелем. І да якога ж пакаяння трэба прызываць беларускім народ і перад кім?

       Сёння барацьбу вядуць не інтэлігенты, нават не апазіцыянеры, а недалекія палітыканы, неда-камуністы, неда-апазіцыянеры. Гэткія пакрыўджаныя дзяржавай, жыццём і лёсам. І не ўсходнія,  і не заходнікі, - а гэткія на патрэбу дня  “сёння і тут”, якім хочацца зарабіць на праблеме, якую яны гатовы стварыць як раз ту і зараз, толькі заплаціце ім.  Наша інтэлігенцыя не вяла нікякіх войнаў супраць свайго народа таму, што ёй гэта не патрэбна было. Яна проста спала, а вось палітыканы і спікулянты ад палітыкі гулялі ў такую гульню і падстаўлялі інтэлігентаў, асабліва тых, хто не вельмі разбіраўся ў палітыцы. А калі нехта цісне на тое, што была заявы то, гэта магчыма што інтэлігенцыі ўжо і час прачнуцца ад летаргічнага сну і паказаць сябе пакуль не настаў новы беларускі 36-год.

      Калі нейкі аўтар прыводзіць такі довад як“...Мы помним их бесчисленные «заявы», резолюции, обращения прежде всего к западным государственным и политическим структурам, в которых откровенная ложь и клевета на все, что происходит в республике, перемежевывалась с требованиями немедленно наказать «гэту ўладу», а точнее, «гэты дурны народ», который живет своим собственным умом, а не идет у нее на поводу”, то гэта аддае сталінізмам і стукачаствам. Чалавек, што піша ад асобы “Мы” успрымаецца, як патэнцыяльны кліент Навінак.

     І хто ж сёння з нас змог ўладкавацца ў   «новой демократической жизни», хіба толькі той, хто навучыўся пісаць гэткія арртыкулы. І справа тут не ў народзе ці інтэлігенцыі. Сапраўдны беларус такога пісаць не будзе. І аб якой вайне мова? Хто? З кім? Дзе? У Іраку? У Афганістане?

    І яшчэ! Калі ў Беларусі, у Мінску ідзе Усебеларускі (калі, дарэчы, ен і сапраўды Усебеларускі з’езд) то чаму б яму і не праходзіць ў Палацы Рэспублікі? Чаму? А тое, што сёння ў беларусаў няма апазіцыі, то гэта так. Яе і не можа быць, бо не ідэі і не думкі за Беларусь кіруюць людзьмі, а жаданне атрымаць гарант. Грошы. Пасаду. Прывілегіі. І не важна адкуль з Усходу ці з Захаду, абы атрымаць.

    Толькі ж і такія прарокі як Я. Ростікаў Беларусі не патрэбны, бо іх пяро куплена і ўжо аплочаны ягоны кожны радок. А ім так хочацца быць правым, і левым, і цэнтрыстам і пры гэтым дагадзіць уладзе. Вось толькі беларуская інтэлігенцыя тут пры чым?

 

 

Hosted by uCoz